У сацсетках з’явіўся новы паблік пра белбіятлон на беларускай мове. Там шмат цікавага, нават ёсць інтэрвью з Людмілай Ананька

0 23

За біятлонам у Беларусі сочыць шмат заўзятараў. Аматары гэтага зімняга віду спорта актыўна каментуюць апошнія навіны і нават ствараюць асабістыя суполкі. Але амаль усе яны вядуцца на русскай мове, таму з’яўленне беларускага пабліка – гэта вельмі добрая навіна.

Суполка Біятлон Беларусі ў «Вконтакте» працуе ўжо даўно, а некалькі месяцаў таму адкрыўся і інстаграм. За гэты час там з’явілася шмат цікавага. Напрыклад, прапануем вашай увазе – інтэрв’ю экс-біятланісткі Людмілы Ананька, якая расказала пра сяброўства з Ганнай Сола і падзялілася меркаваннем на пекінскія старты.

Не забывайцеся падпісацца!

— Людміла, добры дзень. Пасля завяршэння кар’еры вы зусім зніклі з медыйнай прасторы. Чым вы зараз займаецеся? Неяк звязаны з біятлонам?

— Добры дзень. Было, вядома, нялёгка адаптавацца пасля спорту да новага жыцця, калі мяняецца рэжым, з’яўляюцца новыя праблемы, калі табе трэба іх вырашаць самастойна. Ды і псіхалогія таксама мяняецца. Адчування, што я б хацела застацца ў медыйнай прасторы у мяне не было, наадварот – я марыла аб сям’і, якой цяпер прысвячаю практычна ўвесь свой час!

— Вы сочыце за біятлонам? Камунікуеце з трэнерскім складам? Са спартоўцамі?

— Абавязкова. Біятлон – гэта ж на ўсё жыццё! Сачу, вядома, але, нажаль, не заўсёды атрымліваецца паглядзець гонкі. Імкнуся падтрымліваць сваю спартовую форму, катаюся на лыжах і ролерах, а калі пашчасціць – атрымліваецца і пастраляць. Шмат з кім з баятлону на сувязі.

— З кім з цяперашняй зборнай блізкія сяброўскія адносіны?

— Добра сябрую з Ганнай Сола.

— Якія якасці як спартоўкі і як чалавека вам падабаюцца ў Ані?

— Выдатная якасць: вярнуцца ў спорт і даказаць, што ты можаш быць лепшай!

— Людміла, а зараз самае няёмкае для спартоўца і максімальна канкрэтнае пытанне: якія шанцы ў беларускай біятлоннай зборнай на медалі ў Кітаі? Вашае прафесійнае меркаванне.

— Мяркуючы па сезоне шанцы нядрэнныя. Плюс баявы настрой абавязкова дапаможа. Аднак рабіць медальныя прагнозы – гэта справа адназначна няўдзячная, асабліва пры такіх умовах надвор’я. Будзем спадзявацца, што фартуна будзе на баку нашых спартоўцаў.

— Ці можна напярэдадні змешанай эстафеты зрабіць прагноз ад чаго будуць залежаць медальныя перспектывы?

— Я думаю, што будзе залежаць ад шматлікіх фактараў, напрыклад, як спартоўцы акліматызаваліся, таму што гэты перыяд у кожнага індывідуальны. Трэба будзе правільна раскласці сілы па дыстанцыі, каб не капнуць у канцы, вышыня ўсё ж такі прыстойная. Вядома, калі будуць парывы ветра гэта таксама можа паўплываць на медальныя разборкі. Нават проста можа замёрнуць палец і ты не зможаш адчуваць спускавы кручок.

— Давайце скончым пажаданнем для заўзятараў і каманды!

— Усім медалёў 🥇🥈🥉

Фота: https://www.instagram.com/p/CZkU2p7MQDw/

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.